BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі Вольнай Беларусі аднаўляюцца заняткі па народных спевах

Першая сустрэча адбудзецца ўжо сёння, 17 красавіка. Яе будзе ладзіць прадстаўніца Школы традыцыйнай беларускай культуры Лізавета Рэут.

“Большасць удзельнікаў нашых падзей ужо звязаная з музыкай”, – распавяла выкладчыца.

-У нас ужо сталая група ўтварылася. І нават калі гэтыя людзі не былі звязаныя, мы іх звязалі. Да гэтай пары прыходзяць розныя людзі, але звычайна тыя, якія калісьці штосьці ўжо спрабавалі, альбо даўно хацелі. Альбо пішуць, што сочаць за нашымі сацсеткамі, але не наважваюцца прыйсці. І вось наважыліся і прыйшлі. Супер, што ўвогуле ёсць.

Заняткі па спевах будуць праходзіць кожны чацвер з 18:00 да 19:30.

А штосераду ў Музеі будуць ладзіцца ўрокі традыцыйных танцаў. Іх будзе выкладаць Наталля Гапановіч.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя