Містэрыя-чытанка “Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы” адбудзецца ў Варшаве ў аўторак, 18-га чэрвеня. Паказ пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі.

Пра пастаноўку распавядае рэжысёр Васіль Дранько-Майсюк.
-Мы распавядзем і пра самога аўтара “Мёртвым не баліць, “Сотнікава”, “Адной ночы”, і будзем чытаць ягоныя творы. І будуць балючыя дыялогі Быкава з прадстаўнікамі ўлады. Асноўная ідэя – паказаць Быкава, якога сістэма хоча зламіць, і магчыма нават ў нейкім сэнсе ператварыла ў “свайго”, як ёй здавалася. І як Быкаў затым змог яе перамагчы і змог стаць яе самым яркім ворагам.
У пастаноўцы зайдзенічаныя акцёры Алена Баярава, Вольга Каралёнак, Даніла Ганчароў, Сяргей Пукст.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя