BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нараўцы мастацкі пленэр завяршыўся выніковай выставай

У мастацкай галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы адкрылася выніковая пленэрная выстава. З 11-га траўня ў гэтым маляўнічым мястэчку праходзіў традыцыйны пленэр. У ім бралі ўдзел 16 мастакоў з усёй Польшчы, а таксама з Беларусі і Украіны.

Кажа каардынатар пленэру мастак з Гайнаўкі Марк Сапёлка:

Штогод мастацкія пленэры, якія праходзяць у Нараўцы, заканчваюцца адмысловай выставай у галерэі імя Тамары Саланевіч. На выставе можна пабачыць карціны, якія паўсталі падчас пленэру. Звычайна выстава доўжыцца працяглы час, і тыя аматары мастацтва, якія не змаглі прысутнічаць на адкрыцці, могуць прыехаць у Нараўку і пабачыць карціны.

Як паведаміў Марк Сапёлка, па выніках пленэру плануецца выдаць адмысловы каталог, які раскажа і пра саміх мастакоў, удзельнікаў падзеі, так і пра іх карціны, якія нарадзіліся ў Нараўцы за гэтыя дні.

Беларускае Радыё Рацыя