Трэці дзень у падляшскай Нараўцы працуе мастацкі пленэр. У ім удзельнічае шэраг вядомых мастакоў Беласточчыны, але таксама і з розных гарадоў іншых ваяводстваў.

Кшыштаф Калушка жыве ў Бытаме і ён упершыню прыехаў на Падляшша.
– Я люблю маляваць у тым месцы, дзе знаходжуся. Стараюся штодзень зрабіць замалёўку з натуры. Калі атрымаецца зрабіць больш – то супер. І пленэр – гэта добрая нагода, каб гэта практыкаваць. Увогуле люблю ўдзельнічаць у пленэрах. Але таксама люблю маляваць людзей. І на многіх маіх малюнках ёсць людзі. Зразумела, гэта залежыць ад таго, калі ў кампазіцыі патрэбен чалавек, а я малюю архітэктуру, то часта я яго дадаю.
Пленэр у Нараўцы будзе адбывацца да 18 траўня і завершыцца адмысловай выставай у галерэі Тамары Саланевіч.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






