BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нараўцы завяршыўся ХХІІ Міжнародны мастацкі пленэр

Завяршыўся ХХІІ Міжнародны нараўчанскі мастацкі пленэр. Гэтым разам ён праходзіў у вёсцы Старое Ляўкова. Сярод яго ўдзельнікаў былі мастакі з розных гарадоў Польшчы, а таксама з Беларусі і Украіны.

Пра вынікі пленэру кажа яго камісар, мастак з Гайнаўкі Марк Сапёлка:

Пленэр прайшоў выдатна. За тыдзень паўстала каля 70 карцін. У пленэры ўдзельнічала 14 мастакоў з Польшчы, Беларусі і Украіны. Вельмі добрае ўражанне пакінулі. Паўсталі розныя карціны. Але і шмат мясцовых краявідаў. Нягледзячы на надвор’е, мы выходзілі маляваць і на прыроду – у Старым Ляўкове ёсць прыгожыя, маляўнічыя ставы.

Цалкам матэрыял:

23 лістапада, у Нараўцы ў мастацкай галерэі імя Тамары Саланевіч адбылася заключная пленэрная выстава, на якой мастакі паказалі вынікі сваёй працы, а кіраўніцтва гміны ўзнагародзіла мастакоў адмысловымі дыпломамі і сувенірамі.

Беларускае Радыё Рацыя