BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нясвіжы беларускамоўныя вулічныя шыльды замянілі на расейскамоўныя

Пра змену беларускамоўных вулічных шыльдаў у Нясвіжы на расейскамоўныя паведаміў у фэйсбук «моўны інспектар» Ігар Случак.

Случак размясціў копію афіцыйнага адказу ад старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Ломскага.

Фота: фэйсбук Ігара Случака

У ім чыноўнік тлумачыць, што шыльды замянілі яшчэ летась да святкавання 800-годдзя горада. Зроблена гэта «для зручнасці турыстаў і гасцей горада».

Таму, сцвярджае Аляксандр Ломскі, «няма неабходнасці і дадатковых фінансавых сродкаў для замены іх толькі зыходзячы з Вашых пажаданняў».

Фота: nesvizh-info.by