BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Нясвіжы прайшоў фестываль «Нясвіжская фартэцыя»

У Нясвіжы прайшоў фестываль «Нясвіжская фартэцыя», прысвечаны гістарычным рэканструкцыям ХV-ХХ стагоддзяў.

Фота: nesvizh-news.by

Відовішчная сустрэча трох эпох у Нясвіжскім парку, — так акрэслілі фэст арганізатары. Былі прадстаўлены рыцары, гусары 1812 і ваяры Першай сусветнай вайны.

Можна было адчуць сябе непасрэдным удзельнікам гістарычных падзей з дапамогай тэматычных зон, дзе былі прадстаўлены і касцюмы эпохі Рэнесансу, так і побыт сялянскага насельніцтва. Госці мелі магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па фехтаванні або асвоіць асновы стральбы з лука.

Фота: nesvizh-news.by

Адначасова ў тым жы месцы — у Англійскім гарадскім парку — прайшоў І фестывальны праект «Кола традыцый Міншчыны», прысвечаны летняму абрадаваму цыклу.

Якім чынам рэканструкцыі ваенных і гістарычных падзей спалучаюцца з летнім абрадавым цыклам, разбаўленым аб’ектамі «агратрэшу», у канцэпцыі патлумачана не было.

Фота: mlyn.by

Акрамя таго, адбыўся фестываль сыру «СЫРадзел» і кулінарны конкурс «Пернікавы цуд» і канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці.

Фота: mlyn.by

Беларускае Радыё Рацыя