У распараджэнні выдання «Вёрстка» трапіў новы спіс «забароненых» у Расеі артыстаў. У ім 79 чалавек і гуртоў.

У спісе ёсць і беларускія артысты, а таксама нараджэнцы Беларусі: гэта стэндап-комікі Слава Камісаранка, Ідрак Мірзалідзэ, Ірына Прыходзька і Ваня Усовіч, спевакі Макс Корж, Ціма Беларускіх і Наталля Падольская, беларускія гурты ЛСП і 5diez.
Як высветліла «Вёрстка», падставай для ўключэння ў спіс «забароненых» артыстаў могуць стаць зносіны зорак з блогерамі і музыкамі, якія з’ехалі, а таксама «з артыстамі» з відавочнай антываеннай пазіцыяй. Нават калі сам выканаўца не робіць палітычных заяваў, але сябруе з тымі, хто іх выказвае, гэтага дастаткова для трапляння ў “стоп-ліст”.
Трэкі ўсіх выканаўцаў, якія ўвайшлі ў новы «стоп-ліст», забаронена выкарыстоўваць у рэкламных кампаніях, а саміх зорак — у прасоўванні расейскіх брэндаў.






