
Удзел у літаратурных фестывалях і праца над некалькімі кнігамі, якія выйдуць на пачатку 2025 года. На гэтым палягала бягучая дзейнасць беларускага выдавецтва ў Лондане Skaryna Press за апошнія месяцы, — падрабязней распавёў рэдактар выдавецтва Ігар Іваноў:
— Самая першая кніга, якая выйдзе ў пачатку года, — гэта будзе зборнік студэнцкіх эсэ ад студэнтаў, якія былі затрыманыя, трапілі ў турму, якіх катавалі ў 2020 годзе па справе студэнтаў. Гэта вельмі цікавы зборнік сведчанняў таго часу, і ён выйдзе ў арыгінале: тэксты напісаныя па-беларуску і па-расейску, а таксама адначасова выйдзе іх ангельскі пераклад.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
У асартыменце беларускага выдавецтва Skaryna Press як літаратура для дзяцей, так і для дарослых. Даступныя мастацкія творы, проза, паэзія, даследванні. А набыць гэта ўсё можна праз старонку https://skarynapress.com/.
Беларускае Радыё Рацыя






