BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У парламенце Чэхіі адбываецца выстава пра 30 гадоў дыктатуры ў Беларусі

І праз мастацтва ладзім палітычны дыялог, – інфармацыі з чэшскага офіса дэмакратычных сілаў. У нацыянальным парламенце ў Празе экспануецца выстава – пра 30 гадоў дыктатуры ў Беларусі. Яна пра сітуацыі з правамі чалавека.

Крысціна Шыянок

Выстава інфармуе мясцовых дэпутатаў, – кажа прадстаўніца дэмакратычных сілаў ў Чэшскай Рэспубліцы Крысціна Шыянок:

– Апроч безумоўна мастацкай якасці, мы таксама хацелі, каб мэсэдж быў даволі сільны, з улікам таго, што цяпер у Чэхіі новая палітычная кааліцыя. Далёка не ўсе чальцы парламента надаюць высокую ўвагу беларускай праблематыцы. Мы праз такую выразную выставу захацелі прыцягнуць іх увагу да Беларусі.

І гэта інфармацыя даходзіць праз выставу, якая называецца «30 гадоў дыктатуры. 30 плакатаў з яе наступствамі», аўтар Артур Вакараў. Экспазіцыя працуе да 13 лютага, даступная для парламентарыяў і гасцей парламента, – удакладняе Крысціна Шыянок:

– Гэта выстава Артура Вакарава, якая называецца “30 гадоў дыктатуры ў 30-ці плакатах”. Яна ўзнікла да сумных угодкаў перабывання ва ўладзе Аляксандра Лукашэнкі. Мелася паслужыць такой рэакцыяй на тое, што чакана павінна была рабіць прапаганда ў Беларусі, каб падсумаваць гэтыя тры дзесяцігоддзі.

Арганізатарамі выставы выступілі Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы з дапамогай чальца чэшскай парламенцкай групы сяброў «За дэмакратычную Беларусь» Хаята Акамура.

Беларускае Радыё Рацыя