
З выступамі артыст наведаў Познань, Лодзь і Варшаву. «Рэпертуар за апошні час у мяне змяніўся», – распавёў музыка.
— Частка песень у стылі рэгі, частка не ў стылі рэгі. Апошні час я пішу шмат вельмі хмурных песень. Бо абставіны такія, у цэлым сусветныя абставіны. Жыву апошнія 9 гадоў у Ізраілі. Апошні год там вайна — я не ведаю калі гэта ўсё скончыцца, чым гэта ўсё скончыцца.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Нагадаем, гурт «Алмазны фронт» з’явіўся ў Віцебску ў 1991 годзе і праіснаваў 20 год. Артысты пачыналі з постпанка, затым эксперыментавалі з мелодыямі, але найбольш вядомыя як рэгі-каманда. Апошнім часам Эдуард Юдовін жыве ў Ізраілі. У Варшаве канцэрт адбыўся ў клубе Scena Chmielna.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






