Пра гэта паведамляецца ў сацыяльных сетках арганізацыі: «Гэта дазволіць нам актывізаваць працу і зрабіць арганізацыю больш устойлівай і празрыстай».

З нагоды рэгістрацыі ІБК запрашае ўсіх ахвотных на сустрэчу, якая пройдзе ў Варшаве, 22 красавіка (серада), 18.00-20.00. Дакладнае месца стане вядомым пазней. Тэма сустрэчы: «Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем».
На мерапрыемстве абмяркуюць шэраг пытаньняў:
- успрыманне беларускай кнігі ўнутры краіны і за яе межамі;
- сімвалічны капітал кнігі: прадмет гонару, маркер культуры ці проста тавар?
- дыскусія пра асабісты досвед удзельнікаў: што для мяне беларуская кніга?
Інстытут беларускай кнігі паўстаў з ініцыятывы беларускіх незалежных выдаўцоў. Арганізацыя створаная для прасоўвання беларускіх літаратараў і кніг. Сярод іншай дзейнасці, ІБК тры гады запар ладзіць беларускі стэнд на галоўным кніжным кірмашы ў нямецкім Франкфурце-на-Майне.






