
Ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча» запусціла ў Польшчы збор сродкаў для падрыхтоўкі і здымак дакументальнага фільма пра беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Пра важнасць постаці Адамовіча разважае кіраўнік ініцыятывы Андрусь Архіпенка:
— Праект накіраваны не толькі на Беларусаў, але для ўсіх, каму не абыякавая дзейнасць і творчасць Алеся Адамовіча. Ён быў не толькі пісьменнікам, але яшчэ грамадскім дзеячам, які актыўна падымаў тэмы, якія для яго былі важнымі. Гэта антываенная тэма, бо ён быў антываеннай пазіцыі, антыядзерная і тэма рэпрэсіяў, бо ў ён не любіў Сталіна і тыя рэпрэсіі, які адбываліся ў сталінскі час. Ён падтрымліваў дэмакратычныя змены, калі пачалася перабудова ў Савецкім Саюзе.
Ініцыятыўная група «Прыпынак Адамовіча» плануе сабраць успаміны ўсіх, хто памятае пісьменніка Алеся Адамовіча і зараз знаходзіцца ў розных кропках свету. Агулам патрабуецца 100 тысяч злотых.


Падтрымаць ініцыятыву можна тут.
Беларускае Радыё Рацыя






