BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Перакладчыца Яанна Бернатовіч плануе вярнуцца да твораў Быкава

Летась, пасля працяглага перапынку, у Польшчы нарэшце выйшла кніга Васіля Быкава. Пабачыла свет аўтабіяграфія пісьменніка «Доўгая дарога дадому» ў перакладзе Яанны Бернатовіч.

Фота: Bellit

Перакладчыца, якая зараз жыве ў Кракаве, адмыслова прыязджала ў Беласток на ўрачыстасці з нагоды 100-годдзя з дня народзінаў Васіля Быкава. З ёй паразмаўляў Васіль Кроква.

РР: Сам пераклад быў замоўлены выдавецтвам, ці Вы пераклалі і шукалі выдавецтва?

– Не, гэта была мая ідэя. Я хацела перакласці гэтую кнігу, я збіралася да гэтага ўжо даўно. Але пасля 2020 году зразумела, што прыйшоў найлепшы момант, каб гэта зрабіць. Ёсць таксама запатрабаванне з боку чытачоў. Было вялікае зацікаўленне беларускай літаратурай, культурай. Выдавец пагадзіўся, ён быў ад самага пачатку зацікаўлены, але імпульс прыйшоў ад мяне.

Цалкам матэрыял:

Яанна Бернатовіч з’яўляецца таксама перакладчыцай кнігі Аляксандра Лукашука «След матылька. Освальд у Менску» і некаторых іншых.

Беларускае Радыё Рацыя