BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У польскі кінапракат выходзіць фільм пра беларускую палітзняволеную журналістку

У польскі кінапракат выходзіць фільм “Пад шэрым небам” беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч. Ад 28 сакавіка яго можна будзе паглядзець на вялікіх экранах. Іншыя дэталі пра паказы пакуль невядомыя.

Кадр трэйлера фільма “Пад шэрым небам”.

Стужка прысвечаная палітзняволенай журналістцы Кацярыне Андрэевай, кінутай у Беларусі за краты пасля стрыма з Плошчы Пераменаў. Журналістку тэлеканала “Белсат” судзілі двойчы і агулам прысудзілі вялізны тэрмін — 8 гадоў 3 месяцы зняволення.

Летась фільм удзельнічаў у фестывалі ў Трайбецы (ЗША), а таксама атрымаў узнагароду як найлепшы дэбютны фільм на фестывалі польскага кіно ў Гдыні.