BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Познані адкрыецца выстава “Руіны Беларусі”

9-га лютага ў Познані адкрываецца выстава “RUINY BIAŁORUSI :: Uladzimir Hramovich. Archiwum VEHA”. Гэта персанальная выстава Уладзіміра Грамовіча, якая ўяўляе сабой рэфлексію на новую калекцыю архіву VEHA “Руіны Беларусі”, дзе людзі пазіруюць на фоне разбураных помнікаў архітэктуры Беларусі. Кажа Уладзімір Грамовіч:

– Я з тэмай руйнавання працую ўжо даўно. Будзе прадстаўлена творчае асэнсаванне гэтага архіву, каторы толькі яшчэ збіраецца. Фотаздымкі з руінамі Беларусі пачатку і сярэдзіны стагоддзя. Я творча асэнсоўваю, як сучасны мастак. Там будзе відэа з 2018 года, якое я зрабіў і паказваў на сваёй першай выставе ў галерэі “Ў”. Гэта добрая метафара таго, што мы жылі ўвесь гэты час на нейкай бомбе, якая ў метафарычным сэнсе выбухнула ў 2020 годзе.

Наведаць выставу “RUINY BIAŁORUSI :: Uladzimir Hramovich. Archiwum VEHA” можна ў познаньскай Galeria Centrala (Pl. Ratajskiego 6a). Вернісаж распачнецца 9-га лютага а 18-й.

Беларускае Радыё Рацыя