Удзельнікі Познаньскага спеўнага сходу працягваюць сустракацца два разы на тыдзень. Гэта хор беларусаў у польскім горадзе Познань. Сустрэчы яднаюць любоў да музыкі і роднага краю.

Распавядае куратар хору Poznański Śpeŭny Schod Алёна Гіранок:
– Познаньскі спеўны сход – гэта хор беларусаў у Познані. Існуем мы з 2022 года і гуртуем вакол сябе беларусаў, якія спяваюць, ці проста тых, хто любіць музыку, аматараў, людзей, якія займаліся калісьці музыкай і спевамі. Карацей, усіх ахвочых Познаньскі спеўны сход да сябе далучае. Збіраемся мы два разы на тыдзень. Таму калі нас хтосьці чуе з Познані, запрашаем.
Таксама ў лістападзе мінулага году скончыўся збор сродкаў на запіс альбома ў выкананні Познаньскага спеўнага сходу з вядомымі беларускімі песнямі, якія ўпершыню могуць загучаць у харавой апрацоўцы. Плануецца, што яны стануць даступнымі на ўсіх папулярных стрымінгавых платформах, напрыклад, Spotify ці iTunes.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






