Упершыню ў гісторыі польскага тэатра каманда беларускіх творцаў ставіць спектакль на вялікай сцэне рэпертуарнага тэатра. У Польскім тэатры ў Познані пройдзе паказ “Пігмаліёна”. Гэта знакамітая сатыра Бернарда Шоў.

Распавядае рэжысёр і аўтар п’есы Мікіта Ільінчык:
– Мне здаецца, што гэты праект у першую чаргу цікавы тым, што першы ў гісторыі польскага тэатра вопыт, калі беларуская каманда ўваходзіць на вялікую сцэну рэпертуарнага тэатра. Я эгаістычна гэтым ганаруся, што ў гэтыя гады міграцыйныя і культурныя змены, што беларус Польшчы могуць уваходзіць у такія буйныя інстытуцыі, як, да прыкладу, тэатр польскі ў Познані. Прэм’ера будзе ў Польскім тэатры ў Познані.
Даты паказаў – гэта 27, 28, 29, 30 сакавіка і 4, 5, 6, 8, 9 красавіка. У п’есе ўздымаюцца такія пытанні як: ці можна спыніць гістарычны цыкл, ці магчыма пабудаваць новую, разнастайную Польшчу і хто мае права называць сябе палякам.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: art-context.com






