У Познані завяршыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова». Гэта была апошняя яго сесія – раней мерапрыемствы фестывалю праходзілі ў Вільні, Варшаве, Берліне і ў анлайне.

Пра вынікі сёлетняй «Прадмовы» кажа яе кіраўнік Павел Баркоўскі:
-Спачатку збіралі заяўкі, фармавалі праграмы, а пасля правялі ў пяці лакацыях, чатырох гарадах і ў анлайне. За гэты час у нас адбылося больш за 160 імпрэз, з іх больш за сотню ўнікальных. І гэта быў вельмі натхняльны для нас вопыт паўтора гэтага фестывалю, але ў новых варунках, у новых лакацыях, з новымі людзьмі. І гэта было для нас добрым адкрыццём.
На працягу двух дзён у Познані фестываль «Прадмова» меў шырокую праграму, якая ўключала прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:










Беларускае Радыё Рацыя