BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку

Стваральнікі адзначаюць, што такога фільма пра нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і Літвы яшчэ не было.

Фота: Łukasz Bąk

Cцэнарыст карціны “Kos” Міхал Зяліньскі ў размове з выданнем Wyborcza адзначае, што Касцюшка — гэта сумесь прагматызму і рамантызму, рэдкая для Польшчы з’ява. Зяліньскі лічыць, што асоба Касцюшкі здольная аб’ядноўваць і іншыя грамадствы: «Беларускі батальён, які абараняе Украіну, у сваёй прысязе ўспамінае «касінераў Касцюшкі», бо будучы лідар паўстання нарадзіўся і вырас на тэрыторыі Беларусі».

Фільм «Kos” ужо ўганаравалі гран-пры на Фестывалі польскага мастацкага кіно ў Гдыні. Цяпер ён ідзе ў кінатэатрах Польшчы.