BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У праваслаўных вернікаў — вадохрышча

Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вадохрышча Гасподняе — адно з вялікіх непераходных святаў. Хрысціянская рэлігія звязвае Вадохрышча з хрышчэннем Ісуса Хрыста Іаанам Хрысціцелем на рацэ Ярдан і са з’яўленнем усіх асоб Святой Тройцы. Менавіта таму Вадохрышча яшчэ называюць Богаяўленнем.

Свята ўключала два асвячэнні вады: першае ў храме напярэдадні свята — 18 студзеня (Вадзяная, або трэцяя куцця), другое ў дзень свята — 19 студзеня. Лічыцца, што асвечаная вада мае гаючыя ўласцівасці, ёю асвячаюць дамы, даюць яе піць хворым людзям. Вадохрышча замыкае калядны цыкл.

Беларускае Радыё Рацыя