BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Празе прайшоў Дзень беларускай кнігі

У Празе адбылося свята беларускай літаратуры — Дзень беларускай кнігі. Падзея прайшла на базе Дома нацыянальных меншасцяў.

Пісьменнік, перакладнік і суарганізатар фэсту Макс Шчур назваў самыя папулярныя кнігі на свяце:

-Я думаю, вы не будзеце здзіўленыя, што гэта была найноўшая кніга Сашы Філіпенкі “Слон”, якую ў беларускім перакладзе выдала выдавецтва Gutenberg Publisher.

Арганізатары паведамляюць, што ў фэсце прыняло ўдзел каля 100 чалавек. Сярод выдаўцоў удзел прыняло і выдавецтва Камунікат з Падляшша. Дзень ладзіўся за ўласны кошт удзельнікаў і без фінансавай падтрымкі дзяржаўных інстытуцый, аднак арганізатары адзначаюць, што падзея можа набыць штогадовы характар.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Макса Шчура