У Празе выйшла кніга «Паэзія і перформанс. Перспектыва Усходняй Еўропы» аўтарства Томаса Гланка і Сабіны Хенсген. У гэтым даследаванні ёсць таксама пра беларускі літаратурны рух Бум-Бам-Літ і яго перформансы. Кажа былы лідар руху Бум-Бам-Літ Зміцер Вішнёў:
— Гэта папраўдзе, мне здаецца, падзея ў культурным кантэксце. Я вельмі рады, што гэтая кніга з’явілася. Дзякую Ірыне Герасімовіч.
Аўтар раздзелу пра беларускія мастацкія пошукі — мастацтвазнаўца Ірына Герасімовіч. У сваім аглядзе яна згадвае перформансы бумбамлітаўскай арт-групы “Спецбрыгада афрыканскіх братоў” і праекты мастака Міхаіла Гуліна.






Беларускае Радыё Рацыя
Фота з Facebook Ірыны Герасімовіч.






