BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У пункце нязломнасці ў Кіеве раскажуць пра мову беларусаў

Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА, будзе адзначаецца 21-га лютага. У Беларускім пункце нязломнасці ў гэты дзень пройдзе сумесная ўкраінска-беларуская імпрэза.

Фота: Фонд Вільна Білорусь.
Фота: Фонд Вільна Білорусь.

Распавядае беларуская валанцёрка Алена Жаркевіч:

– Хочам расказаць украінцам пра беларусаў, пра тое, што ў нас знішчаецца мова. Мы вельмі падобныя з украінцамі, бо ў іх таксама быў перыяд, калі мовы амаль што не было чутна на вуліцах, калі ўплыў расейскай мовы быў вельмі вялікі. Украінцы добра інтэгруюцца ў беларускую мову, а мы ў іхнюю. Некаторыя нават кажуць: ой, у вас такі дыялект чэрнігаўскі. А мы кажам: гэта наша родная мова, а не чарнігаўскі дыялект.

Міжнародны дзень роднай мовы мусіць нагадаць, што родная мова — гэта аснова культуры, памяці і самасвядомасці нацыі. Украінская і беларуская мовы маюць вельмі блізкую фанетыку, падобную граматычную структуру і шмат агульных слоў, што робіць мовы узаемна зразумелымі без перакладу.

Беларускае Радыё Рацыя