У Варшаве ў рамках беларускага кінафестывалю «Нямая ліхаманка» пакажуць знакаміты нямецкі фільм “Фаўст”. Імпрэза пройдзе ў чацвер, 28 жніўня, у Музеі Вольнай Беларусі.

“У свой час менавітая гэта карціна паклала пачатак нашаму фэсту”, – распавяла яго суарганізатарка, кінакрытык Ірэна Кацяловіч:
Паказ нямой стужкі адбудзецца пры музычнай падтрымцы ансамбля «Five-Storey».
Нагадаем, згодна з сюжэтам карціны, дэман Мефістофель спрачаецца з архангелам: ён сцвярджае, што можа зняславіць душу добрага чалавека. Чым завершыцца гісторыя, глядзіце 28 жніўня ў Варшаве.


Беларускае Радыё Рацыя






