BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі прапанавалі стварыць фільмы-рэмэйкі паводле твораў Васіля Быкава

Міністэрства асветы Расеі даслала Саюзу кінематаграфістаў спіс фільмаў і кніг для стварэння рэмэйкаў і экранізацыяў, сярод іх — фільмы па творах беларускага пісьменніка Васіля Быкава, паведамілі ў Саюзе кінематаграфістаў Расеі.

У пераліку гістарычных фільмаў для стварэння рэмэйкаў Мінасветы пазначаныя:«Абеліск», «Сотнікаў», «Узыходжанне», «Альпійская балада».

Міністэрства прапануе зрабіць рэмэйкі пералічаных і шэрагу іншых гістарычных фільмаў, а таксама экранізаваць 15 твораў расейскай літаратуры «ў мэтах вытворчасці мастацкіх фільмаў для дзяцей і юнацтва, якія спрыяюць захаванню гістарычнай памяці і фармаванню патрыятызму».

Тым часам «Беларусьфільм» у рамках «выхавання патрыятызму» ў беларускай моладзі цяпер працуе над стварэннем фільму «Культурны код». Прэм’еру фільма плануюць на 17 верасня, у так званы «Дзень народнага адзінства».