BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Расеі спынілі справу супраць пецярбургскага музею за графіці «Жыве Беларусь»

Раённы суд Санкт-Пецярбургу спыніў вядзенне справы ў дачыненні да музея «Эрарта» з прычыны заканчэння тэрміну даўніны прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці, паведамілі РБК у аб’яднанай прэс-службе судоў гораду.

Пратакол аб «дэманстрацыі нацысцкай сымболікі» ў дачыненні да музею сучаснага мастацтва «Эрарта» ў Пецярбургу склалі ў сярэдзіне ліпеня. Падставай стала графіці «Жыве Беларусь!» пад карцінай беларускага мастака «Фестываль». На карціне былі намаляваныя людзі, якія танчаць у народных строях на сцэне, перад якой стаяць падобныя да целаахоўнікаў мужчыны ў чорным адзенні. Надпіс — частка экспазіцыі.