BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Рэчыцы за «экстрэмізм» будуць судзіць музыку найстарэйшага метал-гурта Беларусі

15 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёна плануецца разглядаць справу ў дачыненні да вядомага музыкі Андрэя Старушэнкі. Яму інкрымінаваны артыкул «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Суддзя Юліяна Лунцэвіч, піша «Гомельская вясна».

Андрэй Старушэнка — гітарыст і адзін з кіраўнікоў найстарэйшага метал-гурта Беларусі EVTHANAZIA. Пасля свайго адраджэння гурт выпусціў шэраг кліпаў на свае сінглы на беларускай мове. Таксама Андрэй арганізоўваў у Рэчыцы шматлікія фестывалі цяжкай музыкі. Працуе мужчына галоўным энергетыкам Рэчыцкага метызнага завода.