«Перасяленцы ці Уцекачы? Пра беларусаў пераселеных з Польшчы ў Беларусь у гадах 1944–1948». У Рыбалах, пад Беластокам, сёння, 1 сакавіка, адбылася прэзентацыя кнігі ў перакладзе на польскую мову. Яе аўтар – беларускі краязнаўца і журналіст, больш за 20 гадоў збіраў архіўныя дакументы, фотаздымкі і ўспаміны перасяленцаў і іх нашчадкаў па той бок польска-беларускай мяжы.

«Гэта перш за ўсё, кніжка пра лёсы людзей, якія пакінулі Беласточчыну і пераехалі ў Савецкі Саюз», – кажа прафесар Яўген Мірановіч, знаўца гісторыі беларускай меншасці ў Польшчы.
– Перш за ўсё кранае тых людзей з Беласточчыны, якія выехалі пасля вайны ў Беларусь. Гэта не ёсць праўда ні пра перасяленне, ні пра прычыны, дзеля якіх выязджалі. Там толькі ўспамінаецца адной фразай. У асноўным гэта лёсы людзей, якія пакінулі Беласточчыну і паехалі ў Савецкі саюз.
У прэзентацыі кніжкі «Перасяленцы ці Уцекачы? Пра беларусаў пераселеных з Польшчы ў Беларусь у гадах 1944–1948» прымалі ўдзел прафесар Яўген Мірановіч – гісторык знаўца гісторыі беларускай меншасці ў Польшчы;
Анатоль Вап – гісторык, дырэктар Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і доктар Гражына Харытанюк-Міхей, даследчыца, якая шмат гадоў займаецца беларускай культурай і культурай памежжа. Бліжэйшым часам прэзентацыя кнігі чакаецца ў Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя






