BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Рызе адкрыецца мастацкая выстава «25 крокаў да Свабоды» Вольгі Якубоўскай

Асацыяцыя беларусаў Латвіі «Суполка» сумесна з Рыжскай думай запрашаюць усіх на адкрыццё мастацкай выставы «25 крокаў да Свабоды» Вольгі Якубоўскай.

Кажа мастачка, сябра Аб’яднання беларускіх мастакоў Балтыi «Маю Гонар» Вольга Якубоўская:

– Выстава «25 крокаў да Свабоды» разлічана на тое, каб мы паказалі латышам і гасцям сталіцы гісторыю барацьбы народа Беларусі за свабоду. У Беларусі тэма палітвязняў сёння самая злабадзённая, таму што рэпрэсіі не спыняюцца. І не ўсе тут пра гэта ведаюць. Ужо тры гады людзей хапаюць і саджаюць у турмы. Імкнуся выкарыстоўваць любую пляцоўку, каб пра гэта гаварыць. На адкрыцці выставы выступяць дзяўчыны-украінкі, якія праспяваюць нашу «Купалінку» і яшчэ некалькі песень.

На адкрыццi выставы будзе прысутнiчаць прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык. Мастацкая выстава праводзіцца пры падтрымцы Дацкага культурнага iнстытута ў Эстоніі, Латвіі і Літве. Пачатак 1-га лютага 2024 г., а 16-й гадзіне па адрасе: г. Рыга, Rātslaukums 1.

Арганзітары выставы просяць пацвердзіць гасцей свой удзел да 29 студзеня 2024 г., запоўніўшы анлайн-форму.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя