
Паказы фільму «Беларусь 23.34» плануюцца ў Шчэціне ды Лодзі цягам сакавіка. У стужцы сабраныя сведчанні беларусаў, якія перажылі рэпрэсіі ў жніўні-верасні 2020 года, — распавяла рэжысёрка Таня Свірэпа:
— Фільм быў створаны ў 2023 годзе і таксама падарожнічаў па свеце, удзельнічаў у фестывалях. Мы ладзім спецыяльныя паказы, пасля якіх я выступаю ў сваёй сукенцы, на якой напісаны імёны палітвязняў, і распавядаю пра сітуацыю ў Беларусі зараз. Мне здаецца, што вельмі важна расказваць людзям пра тое, што і сёння ў Беларусі ёсць палітычныя зняволеныя, і іх шмат.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
У 2023 годзе фільм таксама быў уганараваны на фестывалі «Бульбамуві». А яго стварэнне было падтрымана Аўдыёвізуальным інстытутам Filmateka Narodowa ў секцыі «Маладога кіно».
Беларускае Радыё Рацыя






