BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Старым Ляўкове адбываецца мастацкі пленэр

Мастацкае жыццё на Беласточчыне мае свае традыцыі. У тым ліку і ў правядзенні мастацкіх пленэраў. Нараўскі пленэр бадай што адзін з найбольш вядомых. Сёлета ён адбываецца ў вёсцы Старое Ляўкова.

Міраслаў Здрайкоўскі

Пра сам пленэр і пра першыя ўражанні расказаў беларускі мастак з Беластоку Міраслаў Здрайкоўскі:

Вельмі добра працуецца. Калісьці, больш за дзесяць гадоў таму, я меў тут першы свой дарослы пленэр, так што ўспаміны вярнуліся. Бачу, што зала, дзе мы працуем, пасля рамонту. Карыстаемся з таго, што ёсць побач, у Старым Ляўкове за хатамі плыве рэчка Нараўка. Так што тут свая асаблівая прырода.

Пленэр завершыць сваю працу напрыканцы гэтага тыдня. Камісарам яго з’яўляецца гайнаўскі мастак Марк Сапёлка. У пленэры прымаюць удзел 14 мастакоў і не толькі з Падляшша, але і з Варшавы, Плоцку, Хэлму і іншых польскіх гарадоў.

Цалкам матэрыял:

Малгажата Рочэнь
Ядзвіга Май
Віктар Кабац
Барбара Генбчак
Радаслаў Маціевіч
Эльжбета Гжыбэк
Аляксандар Гжыбэк

Беларускае Радыё Рацыя