Падрыхтоўка новых кніг да друку, удзел у кірмашах і выставах, а разам з тым – сустрэчы з чытачамі. Гэта ўсё пра тое, чым сёлета жывуць прадстаўнікі беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher у Кракаве, – распавяла менеджар праектаў студыі imago.by, галоўны рэдактар Еўрапейскага беларускага выдавецтва Гутэнберг Валянціна Андрэева:
– Нічога ў друк не пайшло, але вельмі шмат новых выданняў – і кнігі, і настольныя гульні – рыхтуюцца і відаць ужо пойдуць у друк. Мы за студзень падпісалі некалькі кантрактаў на цікавыя творы – і арыгінальныя беларускія, і таксама перакладныя кнігі для дзяцей. І гэта дае натхненне, што ў гэтым годзе выйдзе шмат чаго цікавага, значнага, важнага.

Замовіць кнігу анлайн можна праз сайт https://gutenbergpublisher.eu. Таксама даступныя электронныя кнігі, гульні, мапы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






