BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Супраслі адкрылася выстава Катажыны Краўзэ-Рамэйкі

У гарадской публічнай бібліятэцы Супрасля адкрылася выстава беластоцкай мастачкі Катажыны Краўзэ-Рамэйкі.

Сёлета ў яе выдаўся вельмі ўраджайны на выставы год, яны адбываліся практычна штомесяц – і персанальныя, і калектыўныя. Зрабіць выставу ў Супраслі мастачку запрасілі падчас правядзення майстар-класа для дзяцей і аўкцыёна, на якім збіраліся грошы для дзяцей беларускіх палітвязняў.

– Некалькі месяцаў таму мастак Генадзь Піцко запрасіў мяне ў Супрасль, каб маляваць карціны для дзяцей з Беларусі, у каторых бацькі сядзяць у турмах. І падчас гэтай акцыі пазнаёмілася з паняй, якая ў Супраслі адказвае за культуру. І яна мяне запрасіла наладзіць у іх выставу. І так гэта атрымалася. Сардэчна запрашаю на выставу.

Выстава Катажыны Краўзэ-Рамэйкі, якая адкрылася ў гарадской бібліятэцы Супрасля, называецца «Анёльскі шэпт Падляшша». І будзе працаваць напрацягу месяца.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя