У межах фестывальных дзён 6-га Падляшскага фестывалю Podlasie SlowFest by Łomża у Супрасльскай акадэміі ладзяцца двухдзённыя майстар-класы з Настай Някрасавай.

Пра канцэпцыю сустрэч і матэрыял для спеваў распавядае этнамузыколаг і педагог Наста Някрасава:
– Майстар-клас спалучае тэрапеўтычныя функцыі спеву, навуку песень па-польску і па-беларуску. Будзем спяваць беларускія песні з рэгіёну Падляшша і таксама з тэрыторыі Беларусі. Выдала свой першы такі дыск, дзе спяваюць былыя студэнты, сёння гэта ўжо мае музычныя партнёры. Спяваюць таксама спевакі з Беларусі, якіх я сама запісвала падчас даследаванняў. І гэты дыск у гэтым годзе здабыў узнагароду польскага радыё, гэта трэцяя ўзнагарода на фестывалі «Fonogram zrudel».
Другі дзень майстар-класаў па беларускіх і падляшскіх спевах пройдуць 18-га ліпеня ў Супрасльскай акадэміі. Пачатак а 10-й.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






