Робяць муралы, дзеляцца досведам, вядуць адукацыйныя праекты для мастакоў і мастачак.

Гэта ўсё пра тое, як выглядае бягучая дзейнасць беларускай арганізацыі Art Yard Community ў Тбілісі ў Грузіі, – адзначыла культурная менеджарка і актывістка, заснавальніца ініцыятывы Воля Кавальская:
–Мы Art Yard Community, мы паблік-арт супольнасць, якая базуецца ў Тбілісі. І наша супольнасць складаецца з беларускіх мастакоў і мастачак, але таксама грузінскіх і іншых нацыянальнасцяў. Насамрэч наша дзейнасць зараз праходзіць нейкую трансфармацыю пэўную, і напэўна ў нас зменіцца пазіцыянаванне ў бліжэйшым часе.
Тбіліская суполка вулічнага мастацтва Art Yard Community існуе з мэтай наладжвання дыялогу паміж рознымі культурамі праз сумеснае выкарыстанне досведу стварэння муралаў. Заснаванае беларусамі ў Грузіі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя.





