BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Тыкоціне адкрылася выстава “Высакоўскага Шагала” з Падляшша

У музеі ў Тыкоціне – будынку сінагогі – адкрылася рэтраспектыўная выстава творчасці Юзафа Харытона да 115-годдзя з дня нараджэння мастака. Пра беларускі складнік асобы мастака-нарадзінца Падляшша распавяла куратар выставы, прафесар Ева Рагалеўска:

– Некалькі гадоў свайго жыццё ён правёў у Беларусі, у Высока-Літоўску. Там жыў, працаваў, там таксама жылі яго бацькі. У бацькі быў млын, усе там скончвалі школу, жылі там. Ён вярнуўся туды пасля вучобы ў Кракаве і ў 1932 асеў у Высока-Літоўску. Перажыў там вайну, дзе стаў сведкам знішчэння габрэйскага гета.

Выстава твораў Юзафа Харытона прадстаўлена ў дзвюх тэматычных версіях: “Тыкоцінскія партрэты” і “Падляшскія краявіды і жанравыя сцэны”. Выставу можна наведаць да 12-га траўня ўключна.

Беларускае Радыё Рацыя