BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Тыкоціне прайшла прэм’ера спектаклю “Бежанцы 1915”


Спектакль паўстаў на аснове кніжкі Анэты Прымака-Онішк.

Аповеды герояў рэпартажу складзеныя ў гадзінную аповесць, якая паказвае іншае вымярэнне ўцёкаў і вяртання на радзіму, звяртае ўвагу на лакальныя і сямейныя канфлікты. Усё гэта на аснове гісторыі адной сям’і, падкрэслівае аўтар сцэнару Раман Паўлоўскі-Фельберг:

– Мы хацелі, каб на аснове кнігі стварыць універсальную гісторыю пра кабету і мужчыну, пра дзяцей, і сям’ю, якую выслалі са свайго роднага кутка, са свайго звыклага жыцця ў малой айчыне, і прымусілі выехаць у эміграцыю ў невядомы край.

Спектакль «Бежанцы. 1915» рэалізавала беларуская тэатральная ініцыятыва BY TEATR, рэжысёр – Андрэй Новік. Сёння, 15 ліпеня, а 19-ай гадзіне ў “Салоне пад Совамі” ў Тыкоціне пройдзе яшчэ адзін паказ гэтай пастаноўкі. Галоўным партнёрам выступіў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя