BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У UNESCO накіравана дасье для прызнання беларускай дуды нематэрыяльнай культурнай спадчынай

Міністэрства культуры Беларусі накіравала дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Культура беларускай дуды» ў сакратарыят канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

Фота Гарадзенскага метадычнага цэнтра народнай творчасці

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, матэрыялы падрыхтавалі ў Менскім аблвыканкаме ў 2024 годзе пры каардынацыі Міністэрства культуры Беларусі. У 2023 годзе Міністэрства культуры Беларусі прызнала культуру беларускай дуды нацыянальнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Беларуская дуда распаўсюджаная на тэрыторыях Віцебскай, Гарадзенскай, Гомельскай, Магілёўскай і Менскай абласцей.

У снежні 2022 году ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO уключылі «Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменні».