
Дакументальныя гісторыі беларуса, украінкі і расейкі прагучалі на ўроцлаўскай сцэне Тэатра Польскага. “Часам гэта была няпростая праца, але яна сапраўды важная для нас”, — распавёў нашаму радыё акцёр і крытык Генрых Мазуркевіч.
— Неймавернае праз тое, што я, беларус, Каця, што нарадзілася і доўга жыла ў Маскве, расейка, і Таця, што з Украіны. І вось такім незвычайным, вельмі складаным перапляценнем лёсаў мы ўсе апынуліся разам у Польшчы, у Уроцлаве. І калі мы пра гэта даведаліся, пастанавілі, што варта зрабіць, можа, нейкі спектакль. Пра гэтую сітуацыю, пра нас, пра славянаў.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
У спектаклі прагучалі каверы на песні гурта “Один в каное” – “У мене немає дому”, R.A.SVET – “Вернуться в Россию”, а таксама дуэту Palina і Ketevan – “Месяц”.
Таксама падчас пастаноўкі на экране транслявалася маляванне пяском Аляксадры Канафальскай.



Беларускае Радыё Рацыя






