BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца дабрачынная рок-імпрэза

Гурт Atesta на калядным канцэрце ў Варшаве, 2024 г. Здымак ілюстрацыйны

Дабрачынная рок-імпрэза адбудзецца ў Варшаве 9-га жніўня. На сцэне выступяць гурты Relikt, Atesta, Sož, а таксама Аляксандр Дзянісаў. Сродкі ад мерапрыемства будуць скіраваныя польскаму фонду “Alivia”, які дапамагае людзям у барацьбе з ракам. Госць Рацыі – суарганізатар падзеі Уладзімір – распавёў нашаму радыё пра імпрэзу.

РР: 9 жніўня што будзе адбывацца?

— 9 жніўня будзе адбывацца дабрачынны канцэрт і ўвогуле такая невялікая, а мабыць і вялікая, беларуская падзея, калі мы ўсе разам збяромся і будзем кайфаваць ад музыкі, ад розных жанраў гэтай музыкі, ад кампаніі адзін аднаго, і таксама там можна будзе паесці халадніку і бульбы па-вяскоўску ў нашым выкананні.

РР: Прадстаўце, калі ласка, музыкаў, што будуць выходзіць на сцэну 9-га.

— З музыкаў да нас прыйдзе гурт Relikt — гэта беларускі фолк такі, вельмі дзівосны, які робіць вельмі незвычайныя і цікавыя рэчы, які ўвогуле слухаюць нават у ЗША. Таксама ў нас будуць і іншыя гурты, такія як ATESTA — гэта такі маладзёвы індзіпанк-рок-бэнд, які мае вельмі шалёную маладзёвую энергію і таксама закранае вельмі балючыя тэмы, як напрыклад у кліпе дзьмухаўцы, як падлеткі з Беларусі прыязджаюць сюды да Варшавы і як зноў пачынаюць шукаць сябе ў жыцці і соцыюме. Таксама будзе выступаць Аляксандр Дзянісаў — гэта адзін з удзельнікаў гуртаў Dzieciuki, Людзі на балоце, Кальян. Таксама вельмі-вельмі цікавы музыка, мае адукацыю гісторыка, нават працаваў у школе. І ён выдаў два альбомы ў 2018 і 2021 гадах, дзе ён робіць аўтарскія песні на вершы беларускіх паэтаў. Апошні быў на вершы Уладзіміра Караткевіча, таму я паслухаў гэта, мне вельмі спадабалася, вельмі ўразіла і таму я быў вельмі рады бачыць, калі слухаў гэта, калі рабіў пасты, таксама пра Сашу, што ён будзе выступаць. І яшчэ ў нас будзе гурт Sož — таксама вельмі цікавы. У нас усе вельмі цікавыя будуць выступаць, іншых няма. Гурт Sož — з Гомелю, выдаў не так даўно свой першы альбом „Апошнія танцоры“ і зрабіў кліп, але кліп незвычайны. Ён пабудаваны цалкам з ужываннем кампутарнай графікі Unreal Engine 5.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Падзея адбудзецца ў‌ цэнтры альтэрнатыўнай культуры Przychodnia Skłot (Księdza Ignacego Jana Skorupki 6). Пачатак у 19:00.

З суарганізатарам падзеі Уладзімірам гутарыла Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя