У Варшаве адбудзецца эксперыментальная вечарына ад трыа CzesLove – Bahunka – Viktoria. Сярод іншага ў праграме – жывое выканананне кампазіцый у стылі даб, трайбл, фанк.

Удзельнікі імпрэзы распавялі нашаму радыё, чаго чакаць ад падзеі:
-Калі мы паслухаем шмат музыкі і тэксту, большая частка — гэта рэчы, якія паўтараюцца, як афірмацыя ці медытацыя. Вось мы ўзялі гэтую канцэпцыю і ўкаранілі яе ў сутнасць, каб яно злучала людзей, якія самі знаходзяцца, як гледачы, з намі, каб мы былі як адзінае цэлае. Магу дадаць, што будзем укараняць яшчэ элементы некаторых шаманства, ці што, некаторыя элементы этна.
Імпрэза пройдзе 18 студзеня (субота) у кавярні “Michelle” (Grochowska 282).
Больш пра падзею можна даведацца ў суполцы мерапрыемства ў Facebook.
Беларускае Радыё Рацыя