BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца канцэрт беларускага гурта Botanic Project

У Варшаве адбудзецца канцэрт беларускага гурта Botanic Project, прымеркаваны да дня народзінаў ямайскага музыкі Боба Марлі.

“Сёлета сусветна вядомы рэгі-артыст мог бы адзначыць 80-годдзе”, – распавёў удзельнік Botanic Project Клім:

-Гэта для нас традыцыя ужо на працягу больш чым 15 гадоў. Кожны год мы імкнемся зрабіць вялікае мерапрыемства, па магчымасці. Тэксты, песні Боба Марлі, ягоная музыка – гэта нешта большае, чым музыка. Гэта цэлая філасофія.

Падзея пройдзе ў клубе Beer Station Praga (Ząbkowska 5) у суботу, 8-га лютага.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя