BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца Купальскае свята

22-га чэрвеня ў Варшаве на Вісле адбудзецца Купальскае свята. Яго ладзіць тэатральная студыя “Купалінка”.

“Нас чакае вялікая насычаная праграма”, – распавяла кіраўніца аб’яднання Наталля Локіць:

– Праграма – гэта абавязкова пляценне вянкоў, майстар-клас па пляценні вянкоў. Гэта абавязковыя беларускія народныя танцы, беларускія народныя гульні, абавязковыя спевы, майстар-клас па спевах, дзе мы развучым купальскія песні, якія разам заспяваем. Абавязкова нашыя беларускія гурты, а таксама дарослыя і дзеці “Купалінкі”.

Наталля Локіць

“Натуральна, у праграме – вогнішча і пошукі папараць-кветкі”, – дадала Наталля Локіць.

Партнёр свята – Цэнтр Беларускай Салідарнасці. Інфармацыйная падтрымка – Белсат і Беларускае Радыё Рацыя.

Беларускае Радыё Рацыя