BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца Купальскі фэст Varušniak

У праграме – больш за 40 артыстаў, актыўнасці розных накірункаў і забаўляльная зона для дзяцей.

Найбольш яркія моманты мінулага фэсту прыгадала суарганізатарка Руся.

– З мінулага Варашнюка мне больш за ўсё спадабаўся перфоманс спеваў каля вогнішча. Гэта было так сакральна, калі выйшлі дзеўкі, вогнішча вышэй за чалавечы рост, і дзеўкі пачалі галасіць – усе пасля гэтага атрымалі духоўны трып. Гэта было вельмі моцна, і наогул усе артысты, візуал, людзей – мы чакалі 1000, а прыйшло амаль 3000. Так шмат беларусаў у адным месцы.

«Перакананая, што сёлета фэст таксама будзе больш як цікавым і захапляльным», – дадала Руся.
Нагадаем, фэст адбудзецца на пляцоўцы Rejs Klub.
Квіткі яшчэ можна набыць па спасылцы.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя