BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца Першая беларуская музычныя прэмія ў эміграцыі “Uwaga!”

У Варшаве адбудзецца Першая беларуская музычныя прэмія ў эміграцыі “Uwaga!”.

Імпрэза пройдзе ў суботу, 13-га красавіка. Як распавёў суарганізатар мерапрыемства Аляксей Ажогін, “прэмія была створаная, каб выказаць сваю падзяку артыстам”:

Каб падтрымаць нашых музыкаў і не толькі музыкаў і арганізатараў і ўсіх тых, хто пераехаў. Эміграцыя – рэч складаная. Каб людзі атрымалі нейкі дафамін, а таксама гледачы, якія прыйдуць. Я думаю, гэта імпрэза будзе вельмі цікавай. Беларус беларусу беларус. І хочацца думаць у нейкім добрым напрамку. Усім складана. Да дому не блізка і не хутка, на жаль. Таму адчуванне дому давайце зробім разам тут.

Музычная Прэмія “Uwaga!” пройдзе ў клубе Scena Chmielna. Акрамя раскрыцця імён пераможцаў, гасцей імпрэзы чакаюць выступы Алеся-Францішка Мышкевіча, Юрыя Стыльскага, гурта Atesta, а таксама after party ад Сяргея Пукста.

Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр падзеі.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя