BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі “Дзённікі ўцекачоў”

Сёння ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя кнігі “Дзённікі ўцекачоў”, заснаванай на рэальных гісторыях людзей з розных краін і перакладзеных на польскую мову. Сярод аўтараў – і беларуская паэтка, актрыса і НЛП-трэнерка Дзіяна Балыка

“Для мяне было важна данесці палякам, у якой сітуацыі апынуліся жыхары маёй краіны”, – распавяла дзяячка: 

– Я пісала пра тое, што я не хацела забраць працоўныя месцы ў палякаў, не хацела забраць нейкія іх падаткі, якія я атрымала як грашовую дапамогу, калі падалася на міжнародную абарону. Я хацела жыць і працаваць у сваёй краіне, якую я вельмі  люблю, бачыць сваіх бацькоў, абдымаць іх, але не  маю магчымасці.

Кнігу “Дзённікі ўцекачоў” прадставяць у музеі POLIN (Anielewicza 6). Пачатак імпрэзы ў 18:30.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя