Акрамя таго, спявачка цяпер завяршае працу над аднайменным альбомам.
Распавядае артыстка:
Гэта будзе альбом, які ствараецца з 9 песен. Хутчэй нават 8+1 музычная кампазіцыя.
РР: Як ты ацэньваеш краўдфандынг які быў прысвечаны менавіта гэтаму альбому?
– Насамрэч ён вельмі дапамог. Мы сабралі дзесьці 33% таго, што планавалі. Ён дапамог тым, што нам удалося заплаціць за мастэрынг і міксінг альбома. Таксама на друк хапіла. Адзінае, што на высылку крыху не хапае, таму мне даводзіцца рабіць гэта за свае грошы, але гэта нічога.
Рэліз альбому плануецца 17-га красавіка, а тэатральная пастаноўка – 19-га красавіка на пляцоўцы Instytut Teatralny (Jazdów 1).
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя