Украінскі дабрачынны фэст “ROZKOLYADA” адбудзецца ў Варшаве 4-га лютага. Яго арганізатар – аб’яднанне “Еўрамайдан-Варшава”. Пра дзейнасць ініцыятывы, а таксама пра творчую падзею сённяшнія Госці Рацыі – прадстаўнікі арганізацыі, музыка Раман і валанцёрка Лілія – распавялі нашай карэспандэнтцы Марыне Савіцкай.

РР: Якім будзе фэст “ROZKOLYADA”?
Валанцёрка Лілія: Гэта будзе фестываль заканчэння зімовых святаў ва ўкраінскіх традыцыях. Госці фэсту змогуць пачуць некалькі традыцыйных песень, а таксама сучасных песень сучасных украінскіх выканаўцаў. А таксама некалькі песень на англійскай і польскай мовах.
РР: Чаму у вас так шмат музыкаў-выступоўцаў там будзе? Хто гэта?
Валанцёрка Лілія: Граць будзе вялікая колькасць украінскіх выканаўцаў, удзельнікаў «Голасу краіны», як вядомыя артысты, так і маладыя. Таксама госці пачуюць новаствораны ўкраінска-беларуска-польскі бэнд «Корбут».

РР: Прывітанне гурту «Корбут». Далучаецца да нас Раман. Што вы непасрэдна рыхтуеце да гэтай падзеі?
Музыка Раман: Гэта будзе выбух на сцэне. У нас вельмі класныя песні. У гурце ёсць беларусы, а як мы ведаем, што ў Беларусі вельмі папулярныя трубы, у нас будуць некалькі песень з трубамі. Гэта вельмі запальна, весела. Запрашаем.
РР: Ці знаёмы ты з іншымі ўкраінскімі музыкамі, якія таксама далучацца да падзеі?
Музыка Раман: Так. Мы ўжо некалькі разоў сустракаліся з імі на сцэне. І таму сардэчна рэкамендую. Запрашаю. Будзе вельмі крута. Таму што гэта вельмі таленавітыя людзі. Выдатна спяваюць, з выдатнымі галасамі. І думаю, што з выдатнай творчасцю.
РР: Наколькі моцна адчуваюць украінскія музыкі адзін аднаго вось тут у Польшчы?
Музыка Раман: Я думаю, што сённяшняя сітуацыя аб’ядноўвае. Таму што мы разам займаемся валанцёрствам, разам робім розныя супольныя канцэрты. Вось і сама ідэя гэтага канцэрту такая, што ўсе грошы, якія будуць сабраныя на ім, пойдуць на дапамогу Украіне. І гэта нас таксама аб’ядноўвае.
Цалка размова:
Дабрачынны фэст адбудзецца на пляцоўцы Scena Chmielna (Nowy Swiat 27а) у нядзелю, 4-га лютага. Пачатак у 18:00.
Беларускае Радыё Рацыя






