У Варшаве адбудзецца ўкраінскі дабрачынны фэст “Завжди Вільна”. Ён пройдзе ўжо пяты раз.
“Для нашага гурта вельмі важна дапамагаць”, – кажа суарганізатар і артыст падзеі, вакаліст гурта RVAŃ Уладзь.
– Гурт RVAŃ пачаў дапамагаць з першых дзён, мы ініцыявалі фонд, шмат разоў ездзілі на мяжу, адвозілі рэчы. І потым за гэты час у нас з’явілася ініцыятыва сярод нашых сяброў – мы зрабілі сумесны канцэрт. І пасля пачалі прыцягваць нашых іншых сяброў. Сярод артыстаў будзе RVAŃ, будзе Romario Punch, ІЗЗІ, ALTER STATE, MORPHOM, Karlen&Co, LAUD – гэта спецыяльны госць.
Усе сродкі ад імпрэзы пойдуць на дапамогу дзіцячым дамам, якім патрабуецца падтрымка пасля эвакуацыі з Украіны ў Польшчу.
Падзея адбудзецца ў клубе Scena Chmielna (Nowu Swiat 27а) у суботу, 20-га студзеня.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя